Энергетыкі Віцебшчыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Энергетыкі Віцебшчыны прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
20 красавіка ў Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік. Калектыў РУП «Віцебскэнерга» прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемстве. На суботнік выйшлі прадстаўнікі апарата кіравання і ўсіх філіялаў энергасістэмы. Энергетыкі Віцебшчыны працавалі на рабочых месцах, добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў парадак замацаваныя тэрыторыі, рыхтавалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.
Усяго ў правядзенні рэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел больш за 8 000 працаўнікоў РУП «Віцебскэнерга».