23 лістапада адбылося пасяджэнне Савета абласной ветэранскай арганізацыі РУП «Віцебскэнерга»
Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаселектара. У нарадзе прынялі ўдзел старшыні ветэранскіх арганізацый усіх філіялаў і апарата кіравання РУП "Віцебскэнерга".
На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні неабходнасці правядзення пастаяннай растлумачальнай работы сярод ветэранаў па прафілактыцы распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, абмежавання асабістых кантактаў, захавання масачнага рэжыму і вакцынацыі, аказання дапамогі і падтрымкі непрацуючым пенсіянерам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Асаблівую ўвагу трэба удзяліць адзінокім ветэранам. Валанцёрскую дапамогу па куплі і дастаўцы медыкаментаў і прадуктаў ім прапануюць маладыя калегі-энергетыкі - члены БРСМ. Іх ініцыятыву трэба падтрымліваць.
Удзельнікі нарады таксама абмеркавалі запланаваныя мерапрыемствы да Дня энергетыка, магчымасць заахвочвання да свята найбольш дастойных пенсіянераў-ветэранаў з улікам стажу працы і асабістага ўкладу ў станаўленне і развіццё галіны.
Завяршылася сустрэча актыву ветэранскай арганізацыі абмеркаваннем праблемных пытанняў, абменам думкамі і пастаноўкай задач для далейшай працы.