• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Важная інфармацыя!

Card image cap

Важная інфармацыя!

Бесперабойная падача электраэнергіі спажыўцам напрамую звязана са станам энергааб'ектаў - ліній электраперадачы, размеркавальных пунктаў і трансфарматарных падстанцый. Таму адной з асноўных задач энергетыкаў з'яўляецца своечасовы і якасны рамонт, тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыя электрычных сетак і абсталявання.

Графік планавых рамонтаў вельмі шчыльны, аб'ектаў шмат, таму работы праводзяцца цэлы год і пры правядзенні гэтых работ без адключэння электраэнергіі не абысціся.

На сайце РУП «Віцебскэнерга» у рубрыцы «Графік адключэнняў электраэнергіі», можна паглядзець у якіх населеных пунктах Віцебскай вобласці ў бліжэйшы час будзе адсутнічаць электраэнергія.

Напрыклад, у сераду, 6 лютага з 9 да 16:00 будзе адсутнічаць электраэнергія ў населеных пунктах Сакольнікі (вул. Лясная, вул. Мірная) і Тулава (вул. Цэнтральная д.1, д.5, д.7, д.9 , вул. Навасёлаў д.14, д.15, д.17) Віцебскага раёна.

Каб адсутнасць электраэнергіі не стала нечаканасцю, зазірніце сюды: http://www.vitebsk.energo.by/poe/ .

Акрамя таго, інфармацыя аб планавых адключэннях рассылаецца абанентам, якія далі на тое згоду, з дапамогай смс-паведамленняў.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння