• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

З пачатку бягучага года энергетыкі Віцебскай вобласці ўсталявалі больш за 13 тысяч птушкаахоўных прылад на апорах ЛЭП

За студзень-чэрвень работнікі энергасістэмы Віцебшчыны ўсталявалі на паветраных лініях электраперадачы напружаннем 35 кВ і вышэй больш за 13 тысяч птушкаахоўных прылад (ПЗУ) антыпрысадачнага тыпу.

Птушкі нярэдка становяцца прычынай кароткачасовых аварыйных адключэнняў электраэнергіі. Узлятаючы, яны могуць закрануць краем крыла суседні провад і загінуць ад электрычнага разраду. Часта птушкі выбіраюць апоры ЛЭП ў якасці месцаў гнездавання, што таксама павышае рызыку ўзнікнення кароткага замыкання.

Устаноўка ПЗУ праводзіцца ў рамках рамонтнай праграмы РУП «Віцебскэнерга», якая ўключае ў сябе шырокі комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне надзейнасці працы аб'ектаў электрасеткавай інфраструктуры і электразабеспячэння спажыўцоў у асенне-зімовы перыяд 2021-2022 гг.

Праграма па ўстаноўцы ПЗУ рэалізуецца ўжо не першы год. За апошнія 5 гадоў на тэрыторыі вобласці энергетыкі ўсталявалі на апорах паветраных ліній электраперадачы напругай 35-330 кВ звыш 85 тысяч птушкаахоўных прылад. Мантаж падобных канструкцый дазваляе прадухіліць гібель птушак на ЛЭП. Звяртаючы ўвагу на экалагічную бяспеку, энергетыкі адначасова павышаюць і надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння