• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

З гісторыяй энергетыкі працягваюць знаёміць школьнікаў работнікі Беларускай ДРЭС

Правядзенне экскурсій для школьнікаў стала ўжо добрай традыцыяй філіяла. На першынцы беларускай энергетыкі лічаць, што знаёмства дзяцей з гісторыяй свайго краю, важнымі момантамі ў жыцці краіны і галіны мае вялікае значэнне. Як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць…

17 лістапада навучэнцы сярэдняй школы № 8 горада Оршы наведалі музей Беларускай ДРЭС, дзе ім расказалі пра гісторыю будаўніцтва станцыі, цяжкія часы Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага адраджэння. Таксама тут дзеці даведаліся і аб асноўных этапах развіцця энергасістэмы Віцебскай вобласці і краіны ў цэлым. Завяршылася сустрэча дзяцей і энергетыкаў экскурсіяй па станцыі.

 

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння