• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

На Лукомльскай ГРЭС працягваюцца работы па капітальным рамонце энергаблока №4.

Card image cap

На Лукомльскай ГРЭС працягваюцца работы па капітальным рамонце энергаблока №4.

У адпаведнасці з графікам на Лукомльскай ГРЭС ідзе капітальны рамонт энергаблока №4 з поўным рамонтам вузлоў і механізмаў асноўнага і дапаможнага абсталявання паравой турбіны, катла, а таксама электрычнага абсталявання. Спецыялістам трэба выканаць сур'ёзную працу, вынікам якой стане безаварыйная і эканамічная праца асноўнага і дапаможнага абсталявання блока з характарыстыкамі, адпаведнымі нарматыўным патрабаванням.

Капітальны рамонт энергаблока плануецца завяршыць у другой палове красавіка. Да працы на розных этапах прыцягнутыя як работнікі Лукомльскай ГРЭС, так і персанал падрадных арганізацый (ААТ "Белэнергарамналадка", ААТ "Белэнергозащита", ААТ "Белспецэнерга").

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння