• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Энергетыкі Аршанскай ЦЭЦ аператыўна аднавілі пашкоджаны ўчастак трубаправода

Card image cap

У ходзе планавага абходу на ўчастку "АТЭЦ - Мясакамбінат" персаналам раёна цеплавых сетак філіяла "Аршанская ЦЭЦ" было выяўлена пашкоджанне кандэнсатаправода. Месца пашкоджання знаходзілася над чыгуначнымі пуцямі, што стварала пэўныя цяжкасці для правядзення яго рамонту.

18 лютага энергетыкі прыступілі да ліквідацыі выяўленага пашкоджання. Работы неабходна было выканаць у строга адведзены інтэрвал часу ў перыяд прадастаўлення часовага акна паміж рухамі цягнікоў. У сувязі з тым, што выкарыстоўваць сродкі падмашчвання было немагчыма, запатрабавалася прыцягненне чыгуначнай дрызіны АДМ-1626. Усе рамонтныя мерапрыемствы праводзіліся па ўзгадненні з кіраўніцтвам чыгуначнай станцыі "Орша-Заходняя" і Аршанскай дыстанцыяй электразабеспячэння, якая і дала спецтэхніку.

Дэфект на трубаправодзе быў аператыўна ліквідаваны з захаваннем неабходных патрабаванняў па ахове працы і пажарнай бяспецы. Вытворчасць гэтых работ не паўплывала на якасць паразабеспячэння Аршанскага мясакансервавага камбіната.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння