• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Больш за 30 тысяч птушкаахоўных прылад устанавіла РУП "Віцебскэнерга" летась

Card image cap

У 2021 годзе ў Віцебскай вобласці энергетыкі ўстанавілі на ЛЭП больш за 30 тысяч прылад адпужвання птушак (УАПТ). Іх мантаж на лініях электраперадачы дазваляе захаваць папуляцыю птушак і прадухіліць магчымыя парушэнні энергазабеспячэння.

Частка няштатных сітуацый у электрасетках звязана з жыццядзейнасцю птушак, якія выбіраюць апоры ліній электраперадачы для адпачынку і гнездавання. Абсталяванне паветраных ЛЭП адмысловымі ахоўнымі прыладамі неабходна для прадухілення іх згубы ад уздзеяння электрычнай дугі і току. Энергетыкі усталёўваюць на траверсах апор высакавольтных ліній электраперадачы спецыяльныя пластыкавыя прылады, якія бяспечныя для птушак. Яны замінаюць птушкам садзіцца на апоры і тыя, не маючы магчымасці прызямліцца, змушаны пакінуць ахоўную зону ліній электраперадачы.

У 2022 годзе энергетыкі Віцебшчыны плануюць змантаваць яшчэ каля 28 тысяч такіх прылад.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння