• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Беларусь захавала сваю пазіцыю па паказчыку «Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння» ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business.

Card image cap

Беларусь захавала сваю пазіцыю па паказчыку «Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння» ў рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business.

Ў апублікаваным рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business 2020 Беларусь заняла 49-е месца. Наша краіна атрымала 74,3 бала з 100 магчымых па паказчыку спрыяльнасці ўмоў вядзення бізнесу.

Па паказчыку «Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння» Беларусь заняла 20 месца, захаваўшы пазіцыю мінулага года.

У справаздачы адлюстраваны шэраг станоўчых зменаў. Так, у раздзеле «адключэнне да сістэмы электразабеспячэння» зніжаны кошт падключэння.

Даследаванне Сусветнага банка Doing Business праводзіцца ў 190 краінах і ацэньвае ўмовы для прадпрымальніцтва па 10 паказчыках, улічваючы змены, якія адбываюцца з мая года папярэдняга выхаду справаздачы да мая бягучага года і пацверджаныя на практыцы метадам апытання рэспандэнтаў.

Першае месца ў агульным рэйтынгу краін заняла Новая Зеландыя, пры гэтым па паказчыку «Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння» краіна знаходзіцца на 48 месцы.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння