• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Асноўныя звесткі

    Прадметам дзейнасці віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" з'яўляецца ажыццяўленне вытворчасці, перадачы, размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі і продажу гэтай энергіі спажыўцам.

    Вышэйстаячай арганізацыяй з'яўляецца дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне электраэнергетыкі "Белэнерга".

Найменне прадпрыемства:

- поўнае найменне на рускай мове: витебское республиканское унитарное предприятие электроэнергетики "Витебскэнерго";

- скарочанае найменне на рускай мове: РУП "Витебскэнерго";

- поўнае найменне на беларускай мове: вiцебскае рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства электраэнергетыкi "Вiцебскэнерга»;

- скарочанае найменне на беларускай мове: РУП "Вiцебскэнерга".

    Асноўнымі мэтамі дзейнасці РУП " Віцебскэнерга" з'яўляюцца надзейнае, якаснае, бяспечнае, эканамічна эфектыўнае функцыянаванне і інавацыйнае развіццё вытворчасці, перадачы, размеркавання і продажу электрычнай і цеплавой энергіі спажыўцам, а таксама атрыманне прыбытку для задавальнення эканамічных інтарэсаў прадпрыемства і сацыяльных інтарэсаў работнікаў на падставе стратэгіі развіцця прадпрыемства.

    Асноўнымі задачамі РУП "Віцебскэнерга" з'яўляюцца:

- вытворчасць электраэнергіі цеплавымі электрастанцыямі;

- вытворчасць электраэнергіі іншымі электрастанцыямі;

- перадача электраэнергіі;

- размеркаванне электраэнергіі;

- продаж электраэнергіі;

- вытворчасць цеплавой энергіі цеплавымі электрастанцыямі, самастойнымі кацельнямі, іншымі крыніцамі;

- перадача і размеркаванне цеплавой энергіі цеплавымі сеткамі;

- цеплазабеспячэнне;

- тэхнічнае абслугоўванне (эксплуатацыя і рамонт), будаўніцтва, рэканструкцыя і мадэрнізацыя электрычных станцый, кацельняў, электрычных і цеплавых сетак, энергетычнага і тэхналагічнага абсталявання;

- укараненне інфармацыйных тэхналогій;

- іншыя віды дзейнасці (жывёлагадоўля, раслінаводства, здабыча торфу).

У склад РУП "Віцебскэнерга" ўваходзяць 17 структурных падраздзяленняў (філіялаў):

"Лукомльская ДРЭС";

"Наваполацкая ЦЭЦ";

"Аршанская ЦЭЦ";

"Беларуская ДРЭС";

"Віцебская ЦЭЦ";

"Полацкая ЦЭЦ";

"Віцебскія электрычныя сеткі";

"Глыбоцкія электрычныя сеткі";

"Полацкія электрычныя сеткі";

"Аршанскія электрычныя сеткі";

"Віцебскія цеплавыя сеткі";

"Вучэбны цэнтр";

"Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы";

"Энергазбыт";

"Вясна-энерга";

"Цяплічны";

"Віцебскэнергаспецрамонт".

У РУП "Віцебскэнерга" працуе больш за 10 тысяч чалавек.

Iнфармацыя
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння