Сельскагаспадарчы філіял «Цяплічны»

Філіял "Цяплічны" створаны ў снежні 2008 года на базе саўгаса-камбіната "Цяплічны" ў г. п. Арэхаўск, Аршанскага раёна. Па стане на 1 студзеня 2022 г. плошча зямельных угоддзяў філіяла складае 4797 га, з іх сельскагаспадарчых - 4143 га, у тым ліку раллі - 3634 га.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы - 2480 галоў.
Філіял мае статут племянной гаспадаркі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці філіяла "Цяплічны" ў цяперашні час з'яўляюцца:
- вытворчасць гародніны абароненага (агурок, тамат, зялёныя культуры) і адкрытага грунту (капуста, морква, сталовыя буракі, цыбуля);
- вытворчасць малака;
- вытворчасць збожжа і алейнага семя рапсу;
- вытворчасць кармоў для сельскагаспадарчых жывёл;
- аптовы і рознічны гандаль агароднінай.
Філіял мае ўласныя кансервавы і швейны цэхі, лінію шокавай замарозкі гародніны і ягад.
Філіял мае ўласную тавараправодную сетку, прадстаўленую 26 гандлёвымі аб'ектамі, у тым ліку 1 аб'ект грамадскага харчавання і 2 аптовыя базы: у Оршы і Віцебску.
Колькасць персаналу - 459 чалавек.
211026, Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г.п. Арэхаўск, вул. Леніна, 1а
Тел: 8 (0216) 23-06-91
Факс 8 (0216) 23-06-91
E-mail: tepl@vitebsk.energo.by