• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Намеснік Міністра энергетыкі Вольга Пруднікава наведала РУП "Віцебскэнерга"

24 лістапада 2021 года на базе філіяла "Вучэбны цэнтр" адбылася рабочая сустрэча намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Вольгі Пруднікавай з кіраўніцтвам РУП "Віцебскэнерга" і філіяла " Вучэбны цэнтр".

У працэсе нарады абмяркоўваліся актуальныя пытанні цыфравізацыі электраэнергетыкі. Падрабязна былі разгледжаны аспекты лічбавай трансфармацыі, кібербяспекі і аўтаматызацыі бізнес-працэсаў РУП "Віцебскэнерга".

Вольга Піліпаўна адзначыла, што лічбавая трансфармацыя ў сучасным свеце - гэта асноўны драйвер росту любога прадпрыемства. Высока ацаніла ўзровень цыфравізацыі РУП "Віцебскэнерга" і пажадала калектыву філіяла "Вучэбны цэнтр" не спыняцца на дасягнутым.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння