• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Віцебскай ГЭС - тры гады

Тры гады таму, 31 ліпеня 2017 года, на рацэ Заходняя Дзвіна недалёка ад Віцебска была ўведзена ў эксплуатацыю самая магутная ў краіне гідраэлектрастанцыя - Віцебская ГЭС. Устаноўленая магутнасць станцыі - 40 МВт (4 гідрагенератары па 10 МВт кожны).

Нагадаем, рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці» РУП «Віцебскэнерга» пачало ў 2010 годзе. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва выступала замежная падрадная арганізацыя «Кітайская нацыянальная карпарацыя па электраабсталяванні» (CNEEC). За пяць гадоў будаўніцтва (дагавор паміж кітайскім інвестарам і РУП «Віцебскэнерга» ўступіў у сілу ў 2012 г.) былі ўзведзены ложа вадасховішча і гідравузел, а таксама шэраг іншых аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры. Праектныя работы па гідравузле ГЭС выконваў Пекінскі праектны пошукавы інстытут, адаптацыяй займалася РУП «БелНІПІэнергапрам». Праектныя работы па выдачы магутнасці і сувязі з энергасістэмай выканала яшчэ адна арганізацыя, якая ўваходзіць у склад ДВА «Белэнерга», - РУП «Белэнергасеткапраект».

 

Сёння Віцебская ГЭС працуе ў штатным рэжыме. Са снежня 2016, калі станцыя пачала выдаваць электраэнергію ў сетку, выпрацавана ўжо больш за 480 млн кВт · г «зялёнай» электраэнергіі. Эканомія паліва ад эксплуатацыі Віцебскай ГЭС у 2019 годзе склала каля 35 тысяч тон умоўнага паліва.

 

 

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння