• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

У Віцебску ідуць работы па рэканструкцыі ўчастка цеплавой сеткі па вуліцы Гарбачэўскага

    Прыярытэтнымі задачамі, якія стаяць перад філіялам «Віцебскія цеплавыя сеткі», з'яўляюцца бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў цяплом, зніжэнне цепластрат і павышэнне надзейнасці працы абсталявання крыніц цяпла і тепловых сетак.
    Для ажыццяўлення дадзеных задач у філіяле распрацаваны план рэалізацыі аб'ектаў цеплавых сетак, які прадугледжвае ўкараненне інавацыйных тэхналогій, звязаных з пераходам на прымяненне ПІ-труб. Выкарыстанне папярэднеізаляваных труб дае магчымасць не толькі значна знізіць цепластраты, але і павысіць надзейнасць цепласетак, павялічыць тэрмін іх службы да 20-25 гадоў, а таксама істотна знізіць выдаткі на эксплуатацыю.
    У цяперашні час у Віцебску вядуцца будаўніча-мантажныя работы па рэканструкцыі ўчастка цеплавой сеткі па вуліцах Гарбачэўскага і Будзёнага (другая чарга будаўніцтва). Генеральным падрадчыкам аб'екта выступае філіял «Витебскэнергоспецремонт» РУП «Віцебскэнерга», які выконвае асноўны комплекс работ. Агульная працягласць рэканструюемага ўчастка цеплавых сетак складае 796,6 метраў. Усе работы па рэканструкцыі дадзенага ўчастка плануецца завяршыць у ліпені бягучага года.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння