• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

У Аршанскіх электрычных сетках падвялі вынікі працы прафсаюзнай арганізацыі філіяла

Card image cap

18 лютага ў філіяле "Аршанскія электрычныя сеткі" адбылася справаздачная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі па выніках працы за год. На мерапрыемства былі запрошаны намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза Белэнергатапгаз Яўген Старавойтаў і намеснік галоўнага інжынера РУП "Віцебскэнерга" Сяргей Посахаў. У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам сход праводзіўся па селектарнай сувязі, да якой былі падключаны 57 абраных дэлегатаў.

Старшыня прафкама філіяла Вольга Кавецкая расказала аб рабоце, праведзенай прафсаюзным камітэтам, абазначыла планы на 2022 год. Таксама была заслухана справаздача рэвізійнай камісіі ППА філіяла і даклад “Аб выкананні калектыўнай дамовы за 2021 год”.

У сваіх выступах адзнаку дзейнасці прафсаюзнага камітэта далечы дырэктар філіяла Андрэй Аляксандраў, в.а. начальніка службы аховы працы Іван Туманаў, а таксама запрошаныя госці. Па выніках канферэнцыі працу прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла "Аршанскія электрычныя сеткі" прызналі здавальняючай.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння