• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

V filiale «Vitebskenergospetsremont» obsudili izmeneniya i dopolneniya Konstitutsii, predstoyashchiy referendum Razgovor ob izmeneniyakh i dopolneniyakh Konstitutsii, o predstoyashchem referendume vyshel interesnym i soderzhatel'nym. Uchastnikami dialogov

Размова аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі, аб маючым адбыцца рэферэндуме атрымалася цікавай і змястоўнай. Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі былі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Нікалайкін, намеснік генеральнага дырэктара РУП "Віцебскэнерга" Уладзімір Дзіклаў і дырэктар філіяла "Віцебскэнергаспецрамонт" Юрый Мурашка.

Абмеркаванне канстытуцыйных пераўтварэнняў праходзіць у нашай краіне даволі працяглы час, і тым не менш было карысна напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму пачуць меркаванні дэпутата парламента, вядомага і дасведчанага кіраўніка. Віктар Нікалайкін казаў, што называецца, ад жыцця, проста і пераканаўча. Дэпутат абгрунтаваў своечасовасць і неабходнасць унясення змянення і дапаўненняў у Асноўны Закон. Віктар Паўлавіч закрануў гісторыю канстытуцыйных пераўтварэнняў у суверэннай Беларусі, вылучыў знешнія і ўнутраныя прычыны, якія абумовілі неабходнасць распрацаваць праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі і вынесці яго на ўсенароднае галасаванне.

У пачатку 1990-х гадоў у Беларусі пачаліся поўнамаштабнае дзяржаўнае будаўніцтва, развіццё эканомікі, умацаванне незалежнасці і суверэнітэту. Але гэты працэс стаў магчымы толькі дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе. Трэба было пераадолець катастрафічныя тэндэнцыі, выкліканыя развалам Савецкага Саюза, адвесці краіну ад прорвы. Віктар Нікалайкін перакананы, што той шлях, па якім пайшла Беларусь пасля набыцця незалежнасці, быў адзіна правільны.

Сёння наспела неабходнасць унесці пэўныя карэктывы ў палітычны лад дзяржавы, на канстытуцыйным узроўні замацаваць гарантыі стабільнасці ў краіне, захавання гістарычнай праўды і традыцый нашага народа перад знешняй экспансіі. Аб важнасці маючых адбыцца канстытуцыйных пераўтварэнняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў яшчэ ў 2016 годзе.

І пры ўсім тым, як падкрэсліў Віктар Нікалайкін, праект абноўленай Канстытуцыі захоўвае фундаментальныя прынцыпы нашага дзяржаўнага ладу: эканоміка - сацыяльна арыентаваная; Беларусь – мірная краіна, якая нікому не пагражае, не жадае ні з кім ваяваць, але здольная абараніць сваю незалежнасць у выпадку знешняй агрэсіі.

Віктар Паўлавіч заклікаў энергетыкаў прыйсці на ўчасткі для галасавання - датэрмінова ці ў дзень рэферэндуму, - зрабіць прадуманы і адказны выбар. Дэпутат не хавае, якое рашэнне ўжо прыняў: Віктар Нікалайкін будзе галасаваць за праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі, бо перакананы, што менавіта такім павінен быць наш крок у будучыню.

Па матэрыялах газеты «Віцьбічы»
Тэкст і фота Віталя Сянькова

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння