• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

У філіяле «Цяплічны» ўзнагародзілі перадавікоў уборачнай кампаніі

Віншаванні і ўзнагароды атрымалі 4 камбайнёра і 3 вадзіцеля сельскагаспадарчага філіяла. Уладзімір Сінкевіч, Аляксандр Гаравец, Васіль Клімянкоў, Міхаіл Жарыкаў, Андрэй Маляўка, Уладзімір Воранаў і Аляксей Шакура змаглі ў гэты складаны год пераадолець запаветную для кожнага хлебароба мяжу ў тысячу тон. Падзяка за прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур была абвешчана аграному адкрытага грунту Валерыю Самойла.

Генеральны дырэктар РУП «Віцебскэнерга» Андрэй Панчанка асабіста прыехаў павіншаваць перадавікоў уборачнай кампаніі. Андрэй Васільевіч падкрэсліў, што цяжкая праца работнікаў сельскай гаспадаркі заслугоўвае глыбокай павагі і пашаны. Ён падзякаваў камбайнераў, вадзіцеляў і агранома за дасягнутыя высокія вынікі, адданасць роднай зямлі і адказнае стаўленне да сваёй нялёгкай справы.

Даведачна:

У філіяле «Цяплічны» ўжо завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Убрана 1182 га, намалочана 4367 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы склала 36,9 цэнтнераў з гектара, што перавышае сярэднія паказчыкі па вобласці і Аршанскім раёне.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння