• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

У філіяле «Полацкія электрычныя сеткі» прайшоў Дзень майстра

12 жніўня ў Полацкіх электрычных сетках прайшоў Дзень майстра, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва філіяла, а таксама галоўныя інжынеры і майстэрскі склад 8 раёнаў электрычных сетак.

Энергетыкі абмеркавалі праблемныя пытанні, звязаныя з бягучым абслугоўваннем размеркавальных сетак, выкананнем аб'ёмаў капітальнага рамонту, расчысткай прасек, заменай голага провада на ізаляваны, рэканструкцыяй электрычных сетак. Асобна былі ўзняты пытанні захавання правілаў аховы працы, забеспячэння бяспечных умоў выканання работ персаналам, выключэння паўторнасці аднатыпных парушэнняў. Гаварылі і аб асабістай адказнасці кожнага работніка, пра наступствы, якія могуць паўстаць пры незахаванні ТБ.

У працэсе мерапрыемства прадстаўнікі ЗАТ «Тэхнашанс» прэзентавалі сваю прадукцыю па забеспячэнні бяспечных умоў выканання работ у электраўстаноўках, а таксама паказалі майстар-клас па яе прымяненні на вучэбна-трэніровачным палігоне філіяла.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння