• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

У Беларусі стартаваў конкурс малюнка «Тэхналогіі, якія змяняюць свет»

Конкурс прымеркаваны да 75-годдзя атамнай галіны і закліканы падкрэсліць важнасць ядзерных тэхналогій у паўсядзённым жыцці.

Арганізатарамі з'яўляюцца Дзяржкарпарацыя «Расатам» і Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі г. Мінска ў партнёрстве з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ДВА «Белэнерга», РУП «Беларуская АЭС», а таксама Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску.

Конкурсную працу можна выканаць любымі мастацкімі матэрыяламі або з дапамогай камп’ютарнай графікі. Журы конкурсу ацэніць арыгінальнасць ідэі, майстэрства ўвасаблення задумы, а таксама цэласнае раскрыццё тэмы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнічаць могуць усе ад 6 гадоў да 31 года. Падрабязную інфармацыю аб правілах правядзення конкурсу можна атрымаць на старонцы адукацыйнага праекта Дзяржкарпарацыі «Расатам» Look Аround Belarus.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння