• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Уборачная кампанія ў сельскагаспадарчых філіялах РУП «Віцебскэнерга» у самым разгары

Для работнікаў аграфіліялаў «Вясна-энерга» (Полацкі раён) і «Цяплічны» (Аршанскі раён) наступіла адказная пара. Лета ў гэтым годзе выдалася сухім і гарачым. Трывала ўсталяваліся высокія тэмпературы. Надвор'е прыспешвае аграрыяў: каб захаваць максімальны ўраджай, трэба хутчэй прыбраць яго з палёў. З самае раніцы і да позняга вечара працуюць камбайнеры на ўборцы збожжавых. У філіялах падрыхтаваны складскія памяшканні, ва ўсю моц працуюць зернесушыльныя комплексы. Жніво павінна прайсці ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, аператыўна і без прамаруджанняў. Механізатары забяспечаны неабходнай спецвопраткай, арганізавана дастаўка гарачага харчавання. Для бяспекі персаналу на палях філіялаў штодня дзяжураць машыны МНС.

Ужо цалкам завершаны работы па ўборцы азімага рапсу. У «Цяплічым» убрана 179 гектараў, намалочана 260 тон. «Вясна-энерга» таксама завяршыла ўборку гэтай культуры, валавы збор са 150 гектараў склаў 275 тон.

Зараз аграрыі актыўна пачалі жніво яравога ячменю і азімай пшаніцы. Таксама трэба будзе прыбраць азімае жыта, зернебабовыя і яравы рапс.

На сённяшні дзень збожжавыя ў філіяле «Цяплічны» ўбраны на плошчы 369 гектараў (31%), сярэдняя ўраджайнасць склала 45,3 ц / га. Хлебаробы філіяла «Вясна-энерга» на дадзены момант завяршылі ўборку на плошчы 301 гектар (33%) з сярэдняй ураджайнасцю 40,5 ц / га.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння