• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Вольны час трацім на добрыя справы!

Моладзь Віцебскэнерга не толькі добра працуе, але і з карысцю бавіць свой вольны час. Рабяты вырашылі зрабіць добрую справу - дапамагчы насельнікам Віцебскага заапарка. Сярод работнікаў віцебскіх філіялаў знайшліся добраахвотнікі, якія на працягу мінулага тыдня ў вячэрні час будніх дзён і ў суботу працавалі ў заапарку. Энергетыкі знялі старую і зрабілі новую падлогу ў вальеры, усталявалі і пафарбавалі новы плот, сабралі галінак для кенгуру, прывезлі жывёлам ласунак з гародніны.

 

Валанцёры засталіся задаволеныя сваёй працай, бо прыносіць дапамогу тым, хто мае патрэбу, не толькі карысна, але і прыемна.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння