• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Старшы майстар «Наваполацкай ЦЭЦ» Ілля Жыгуноў у ліку лепшых прадстаўнікоў моладзі Наваполацка

З 8 па 10 снежня 2021 г. у Наваполацку праходзіў XIX маладзёжны форум «Час цяперашні!». Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала цырымонія ўшанавання самых актыўных і рэзультатыўных прадстаўнікоў працоўнай моладзі ва ўзросце да 31 года.

Пераможцам у намінацыі «Моладзь. Інавацыі. Навуковая дзейнасць» стаў старшы майстар па кантрольна-вымяральных прыборах і сродках аўтаматыкі цэха цеплавой аўтаматыкі і вымярэнняў філіяла «Наваполацкая ЦЭЦ» - Ілля Жыгуноў.

Малады чалавек працуе на станцыі са жніўня 2013 года. За час сваёй працоўнай дзейнасці зарэкамендаваў сябе адказным пісьменным спецыялістам, з'яўляецца аўтарам шматлікіх рацыяналізатарскіх прапаноў. Толькі ў 2021 годзе Жыгуновым І.А. пададзена і ўкаранёна 5 рацпрапаноў, накіраваных на ўдасканаленне работы цэха цеплавой аўтаматыкі і вымярэнняў.

Iнфармацыя
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння