• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

РУП «Віцебскэнерга» забяспечыла надзейнае электразабеспячэнне юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску»

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праходзіў з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы адбыліся 14 і 19 ліпеня.

Дзякуючы дбайнай папярэдняй падрыхтоўцы, зладжанаму ўзаемадзеянню структурных падраздзяленняў прадпрыемства, РУП «Віцебскэнерга» у чарговы, ужо 30-ы раз, забяспечыла надзейнасць і бесперабойнасць электразабеспячэння аб'ектаў інфраструктуры і мерапрыемстваў міжнароднага форуму.

У рамках падрыхтоўкі да правядзення фестывалю персаналам філіяла «Віцебскія электрычныя сеткі» быў загадзя выкананы цэлы комплекс мерапрыемстваў: праведзены пазапланавыя агляды ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый, бягучыя рамонты, высакавольтныя выпрабаванні і цеплавізійны кантроль трансфарматарных падстанцый, непасрэдна задзейнічаных у электразабеспячэнні аб'ектаў форуму мастацтваў. Сумесна з МНС прайшлі проціаварыйныя і супрацьпажарныя трэніроўкі ў «Амфітэатры».

У перыяд «Славянскага базару» надзейнасць электразабеспячэння інфраструктурных аб'ектаў фестывалю энергетыкі забяспечвалі ў кругласутачным рэжыме. Толькі ў Віцебскім гарадскім раёне электрычных сетак дзяжурства неслі 29 чалавек з аператыўнага і аператыўна-рамонтнага персаналу. У дні правядзення фестывалю ў абласным цэнтры дзейнічаў рэжым «тэхналагічнай цішыні», які забараняе выкананне любых планавых работ і пераключэнняў у дзеючых электраўстаноўках.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння