• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

РУП «Віцебскэнерга» нагадвае асноўныя правілы электрабяспекі падчас уборкі ўраджаю

Пры працы сельскагаспадарчых машын у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы забараняецца:

 

працаваць падчас навальніцы ці пры набліжэнні навальніцы;

працаваць у пралётах паветраных ліній, якія маюць абарваныя правады, а таксама набліжацца да апор, якія маюць абарваныя правады, і да абарваных правадоў, якія ляжаць на зямлі, на адлегласць менш за 8 м;

набліжацца да дрэва, якое ляжыць на правадах на адлегласць менш за 8 м;

працаваць на высокагабарытных машынах пад правадамі паветраных ліній, на участках, якія маюць рэзка няроўны рэльеф, а таксама наязджаць на бугры вышынёй больш за 1 м;

працаваць са стогаметацелем, транспартаваць стагі саломы, сена і іншых падобных грузаў.

!!! Катэгарычна забараняецца прыпынак, запраўка і рамонт машыны (камбайна) пад дзеючымі лініямі электраперадачы.

!!! Нельга сядзець на бункеры камбайна пры набліжэнні да паветраных лінй электраперадачы.

Калі, прыступаючы да працы, Вы выявіце абарваны, абвіслы электрычны провад або провад, які ляжыць на зямлі, альбо пашкоджаную апору, неадкладна паведаміце пра гэта ў бліжэйшы раён электрычных сетак.

Знаходжанне ў зоне абарваных правадоў можа прывесці да сумных наступстваў. Пры судотыку з абарванымі або правіслымі правадамі, нават пры набліжэнні да ляжачага на зямлі провада, чалавек трапляе пад дзеянне электрычнага току. Неабходна ўвесь час памятаць, што смяротна небяспечна не толькі дакранацца, але і падыходзіць бліжэй за 8 метраў да ляжачага на зямлі абарванага провада паветранай лініі электраперадачы.

!!! Не прыступайце да працы і не пакідайце месца падзення провада да прыезду аварыйнай брыгады раёна электрычных сетак.

У выпадку сутыкнення пад'ёмнага механізму або іншых частак машыны з токаводнымі правадамі вадзіцель павінен як мага хутчэй разарваць кантакт і адвесці рухомую частку механізму ад токаводных частак. Пры адсутнасці такой магчымасці вадзіцель (камбайнер) павінен застацца ў кабіне, неадкладна спыніць машыну (камбайн) і сігналам трывогі прыцягнуць увагу бліжэйшых работнікаў, якія павінны паведаміць аб тым, што здарылася ў бліжэйшы раён электрычных сетак.

Трэба памятаць, што вадзіцель у кабіне машыны (механізму) з пнеўматычнымі коламі знаходзіцца пад патэнцыялам электрычнага поля, але гэта не небяспечна. Небяспека стварае ланцуг «провад - машына - чалавек - зямля».

Кабіну, якая знаходзіцца пад напругай, варта пакідаць толькі ў выпадку загарання машыны (камбайна). Пры гэтым неабходна:

• саскочыць на зямлю абедзвюма нагамі, не дакранаючыся корпуса машыны;

• адыйсці ад машыны на адлегласць не менш за 8 метраў, перасоўваючы ступні па зямлі і не адрываючы іх адну да адной.

 

Паважаныя работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, выконвайце правілы бяспечных паводзін паблізу электраўстановак! Беражыце сябе!

 

 

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння