• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Работнікі РУП «Віцебскэнерга» зноў у ліку лепшых.

Card image cap


Работнікі РУП «Віцебскэнерга» зноў у ліку лепшых.

Сталі вядомыя імёны лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны - 2018». У лік 50 прадстаўнікоў, удастоеных высокай узнагароды, увайшлі і работнікі РУП «Віцебскэнерга».

Энергетыкі штогод лічацца ў спісе лепшых прафесіяналаў вобласці, якія сваімі працоўнымі дасягненнямі і асабістымі якасцямі ўносяць істотны ўклад у развіццё паўночнага рэгіёну краіны.

У намінацыі «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі» высокага звання ўдастоены Віктар СТАНКЕВІЧ - галоўны інжынер філіяла «Аршанскія электрычныя сеткі». Віктар Міхайлавіч працуе ў галіны 31 год. За гэты час ён унёс вялікі асабісты ўклад у развіццё электраэнергетыкі Аршанскага раёна, у забеспячэнне надзейнага і бесперабойнага энергазабеспячэння насельніцтва і прадпрыемстваў рэгіёну. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам за апошнія гады філіялам былі выкананы вялікія аб'ёмы работ па рамонце энергааб'ектаў, рэканструкцыі і будаўніцтву электрычных сетак.

РУП «Віцебскэнерга» займаецца рознымі сферамі дзейнасці, дасягаючы ў іх высокіх вынікаў. Так, сельскагаспадарчыя філіялы прадпрыемствы з'яўляюцца перадавымі па шэрагу паказчыкаў у галіне. Таму нядзіўна, што лаўрэатам ганаровага звання ў намінацыі «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка» стала Таццяна Паўлава - гароднінавод філіяла «Цяплічны».

Віншуем работнікаў прадпрыемства з заслужанай узнагародай!

Iнфармацыя
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння