• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Работнікі энергетычнай галіны Віцебшчыны адзначылі сваё прафесійнае свята

Сьн. 23, 2021

#Навіны

Дзень энергетыка традыцыйна адзначаецца 22 снежня. Да гэтага свята ў энергетыкаў прынята завяршаць выкананне асноўных планаў і заданняў і падводзіць вынікі працы за год. РУП "Віцебскэнерга" забяспечыла не толькі надзейнае і ўстойлівае забеспячэнне спажыўцоў электрычнай і цеплавой энергіяй, але і паступальнае развіццё ўсяго энергетычнага комплексу вобласці. Паспяхова праведзены ўсе работы па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду, створаны неабходныя запасы рэзервовага паліва. Выкананы рамонты, рэканструкцыя і новае будаўніцтва 43 кіламетраў цеплавых сетак, пабудавана 135 кіламетраў ліній электраперадачы. Рэалізаваны ўсе запланаваныя мерапрыемствы праграмы энергазберажэння: эканомія складзе 13 тысяч тон умоўнага паліва. Па выніках года будуць выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця і забяспечана бясстратная работа.

Штогод да Дня энергетыка за шматгадовую добрасумленную працу, майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне энергетычнай сістэмы работнікаў прадпрыемства адзначаюць узнагародамі Міністэрства энергетыкі, ДВА "Белэнерга", РУП "Віцебскэнерга". 22 снежня святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх філіялах і апараце ўпраўлення РУП "Віцебскэнерга".

На ўрачыстым сходзе ў Віцебску энергетыкаў з прафесійным святам павіншавалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў. Кіраўнік дэпутацкага корпуса зачытаў прысутным віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы энергетыкам былі ўручаны ганаровыя граматы абласнога Савета дэпутатаў, УУС Віцебскага аблвыканкама, ДВА "Белэнерга" і РУП "Віцебскэнерга". Папоўніліся рады ўладальнікаў званняў "Выдатнік Беларускай энергасістэмы" і "Ветэран Беларускай энергасістэмы". Многія работнікі ўзнагароджаны падзякамі ДВА "Белэнерга" і роднага прадпрыемства.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння