• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Прадстаўнікі РУП «Віцебскэнерга» і РУП «Гомельэнерга» абмеркавалі пытанні арганізацыі разліковага ўліку з выкарыстаннем спліт-лічыльнікаў


На базе філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» 13 красавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў энергасістэмы Віцебшчыны і філіяла «Інжынерны цэнтр» РУП «Гомельэнерга».
Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі перспектыўныя тэхнічныя рашэнні і магчымасці арганізацыі разліковага ўліку з выкарыстаннем лічыльнікаў з расшчапленне архітэктурай (спліт-лічыльнікаў). У ходзе сустрэчы прадстаўнікамі РУП «Віцебскэнерга» былі ўнесены прапановы па дапрацоўцы і ўдасканаленні прыбораў уліку электрычнай энергіі.
Абмен думкамі і вопытам з вытворцамі прыбораў уліку дазваляе прадугледжваць для лічыльнікаў аптымальныя параметры і функцыянал, што дае магчымасць розным падраздзяленням энергасістэмы надзейна і якасна абслугоўваць спажыўцоў.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння