• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Павышаем надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў вобласці.

Card image cap

Павышаем надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў вобласці.

У Віцебскай энергасістэме вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі і рэканструкцыі электрасеткавыя абсталявання. Бо своечасовае правядзенне гэтых работ з'яўляецца закладам надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў вобласці.

Актыўна працуюць у гэтым напрамку энергетыкі Аршанскага рэгіёна. Зараз у філіяле "Аршанскія электрычныя сеткі» ідзе рэканструкцыя высакавольтнай лініі 10 кВ Л-105 ад падстанцыі «Паўднёвая». Працягласць лініі, пабудаванай яшчэ ў 1968-1975 гадах, - 17 км. У адпаведнасці з праектам 4 км дадзенай паветранай лініі будзе заменена на кабель.

Усяго аршанскія энергетыкі у 2019 годзе заменяць каля 50 км драты на ізаляваны, а таксама больш за 300 апор. У гэтым годзе ў рамонтную праграму ў прыярытэтным парадку ўключаюцца энергааб'екты, праца якіх адказвае за электразабеспячэнне мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння