Пераможцамі абласных спаборніцтваў сталі энергетыкі з Глыбокага.

Пераможцамі абласных спаборніцтваў сталі энергетыкі з Глыбокага.
З 24 па 26 красавіка на базе філіяла «Навучальны цэнтр" РУП "Віцебскэнерга" прайшлі абласныя спаборніцтвы брыгад па рамонце і абслугоўванню размеркавальных электрычных сетак 0,4-10 кВ. Іх мэта - павышэнне якасці і бяспекі выканання рамонтных прац персаналам; праверка прафесійнай падрыхтоўкі, дэманстрацыя перадавых метадаў і прыёмаў працы, прыбораў, прыстасаванняў і абсталявання для вытворчасці прац.
У фінал спаборніцтваў у Віцебску прыехалі каманды, якія сталі лепшымі па выніках ўнутраных спаборніцтваў у Полацкіх, Віцебскіх, Глыбоцкіх і Аршанскіх электрычных сетках.
Энергетыкі праходзілі выпрабаванні на 6 розных этапах, дэманструючы як свае тэарэтычныя веды, так і ўменні правільна і аператыўна дзейнічаць у розных практычных сітуацыях.
У напружанай барацьбе лепшай па выніках праходжання ўсіх заданняў стала каманда філіяла «Глыбоцкія электрычныя сеткі»:
Чырвоны А.В. - майстар;
Даледутко С.М. - электраманцёр;
Корнилович Е.В. - электраманцёр;
Зарэмба С.С. - электраманцёр;
Огурень А.П. - электраманцёр.
Віншуем энергетыкаў Глыбоцкіх электрычных сетак з заслужанай перамогай.