Персанал Віцебскай ЦЭЦ працягвае рэалізоўваць мерапрыемствы па павышэнні надзейнасці работы абсталявання станцыі
У мэтах павышэння надзейнасці абсталявання хімводаачысткі ў філіяле «Віцебская ЦЭЦ» вядуцца работы па тэхнічным абслугоўванні зваротных клапанаў арматуры на трубаправодзе кандэнсату па лініі «КІМ».
Работы выконваюцца рамонтным персаналам хімічнага цэха. У рамках тэхнічнага абслугоўвання прадугледжана выкананне візуальнай праверкі стану ўсіх частак зваротных клапанаў, праверка герметычнасці фланцавых злучэнняў і ўшчыльнялых паверхняў, ліквідацыя выяўленых уцечак.
Выкананне дадзеных мерапрыемстваў накіравана на падтрыманне працаздольнасці і спраўнасці абсталявання ў перыяд яго эксплуатацыі.