• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Аршанскія энергетыкі рэканструявалі больш за 27 км сетак 10-0,4 кВ

За 9 месяцаў 2021 года ў філіяле "Аршанскія электрычныя сеткі" рэканструявана больш за 27 км размеркавальных сетак 0,4-10 кВ. З іх амаль 12 км паветраных ліній электраперадачы 0,4 кВ абноўлены для прадастаўлення грамадзянам магчымасці выкарыстоўваць электраэнергію ў мэтах ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Работы былі завершаны ў населеных пунктах Казловічы, Гадавічы, Свісцёлкі Аршанскага раёна і ў вёсцы Ског Сенненскага раёна. Рэканструяваныя энергетыкамі паветраныя лініі электраперадачы выкананы з якасных матэрыялаў і канструкцый, трансфарматарныя падстанцыі абсталяваны сучаснымі сістэмамі абароны і аўтаматыкі.

Таксама ў бягучым годзе распрацавана праектная дакументацыя па рэканструкцыі размеркавальных сетак 0,4 кВ з далейшай рэалізацыяй у 2022 годзе яшчэ для 7 населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання філіяла "Аршанскія электрычныя сеткі".

Павышэнне якасці электраэнергіі, зніжэнне колькасці аварыйных адключэнняў на лініях электраперадачы за кошт замены маральна і фізічна састарэлага абсталявання, стварэнне рэзерву магутнасці застаюцца прыярытэтнымі задачамі для работнікаў энергасістэмы Віцебшчыны.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння