• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Новыя тысячнікі з'явіліся ў філіяле «Цяплічны»

Рады хлебаробаў, якія пераадолелі знакавую мяжу ў тысячу тон, папоўніліся новымі імёнамі. Камбайнеры Васіль Клімянкоў, Міхаіл Жарыкаў, Аляксандар Гаравец і вадзіцель Аляксей Шакура ўнеслі свой значны ўклад у агульную справу па ўборцы ўраджаю. Перадавікоў-тысячнікаў павіншавалі генеральны дырэктар РУП «Віцебскэнерга» Міхаіл Лузін, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Прафсаюза Белэнергатопгаз Яўгеній Старавойтаў, дырэктар філіяла Павел Фаміноў. Яны падзякавалі аграрыям за працу, уручылі лідэрам жніва граматы і прэміі.

У цэлым у аграфіліяле жніво праходзіць у штатным рэжыме. Гаспадарка і тэхніка былі падрыхтаваныя загаддзя, людзі настроены на правядзенне ўборачнай кампаніі ў самыя аптымальныя тэрміны. Прыбралі ўжо больш за 96% пасяўных плошчаў.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння