• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

На Лукомльскай ДРЭС адбылася нарада прадстаўнікоў РУП «Віцебскэнерга» і МНС

Асноўнай тэмай нарады стаў разгляд прычын узнікнення парушэння працы абсталявання Лукомльскай ДРЭС 23 чэрвеня 2021 года. Тады адбылося разбурэнне трансфарматара напружання на адной з сістэм шын станцыі, што прывяло да адключэння ліній электраперадачы 330 кВ і абсталявання ДРЭС, магутнасць якога на той момант складала 1400 МВт.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер РУП «Віцебскэнерга» Пятроўскі І.В., намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Мазоль А.У., галоўныя інжынеры філіялаў РУП «Віцебскэнерга», начальнікі тэхнічных службаў. На нарадзе дэталёва разгледжаны прычыны супыну Лукомльскай ДРЭС, прааналізаваны дзеянні аператыўнага персаналу пры ліквідацыі аварыйнай сітуацыі і аднаўленні электразабеспячэння адключаных спажыўцоў. Прыняты кіраўніцкія рашэнні па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у энергасістэме вобласці, устаноўлена цеснае ўзаемадзеянне з Віцебскім абласным упраўленнем МНС Рэспублікі Беларусь па дзеяннях у няштатных сітуацыях.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння