Маладыя спецыялісты Лукомскай ДРЭС прынялі ўдзел у абласным форуме
У Чашніцкім раёне прайшоў абласны форум маладых спецыялістаў з многіх раёнаў Віцебскай вобласці, у якім прынялі ўдзел і маладыя работнікі філіяла "Лукомльская ДРЭС".
Праграма мерапрыемства была насычанай і разнастайнай. Удзельнікі форуму наведалі ААТ «Завод керамзітавага гравію» і г. Новалукомль. У горадзе энергетыкаў работнікі Палаца культуры правялі майстар-клас па саломапляценні, затым моладзь чакалі аглядныя экскурсіі ў Цэнтр прафілактыкі "Альтэрнатыва" і забаўляльны цэнтр "Электрон". Завяршальным этапам злёту стала дыялогавая пляцоўка "Адзінства моладзі - сіла Беларусі".
Форум прынёс яго ўдзельнікам толькі станоўчыя эмоцыі. Паводле слоў маладых спецыялістаў, яны былі рады бліжэй даведацца пра горад Новалукомль і Чашніцкі раён, іх гісторыю і знакавыя месцы, а таксама паразмаўляць са сваімі аднагодкамі, абмяняцца думкамі і вопытам.