• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Мерапрыемствы да Дня маці прайшлі на Лукомльскай ГРЭС

Card image cap
Мерапрыемствы да Дня маці прайшлі на Лукомльскай ГРЭС

14 кастрычніка ў Беларусі адзначылі адно з самых кранальных святаў - Дзень маці. Не засталіся ў баку і прадстаўнікі энергасістэмы Віцебскай вобласці

У святочных мерапрыемствах да Дня маці актыўны ўдзел прыняў калектыў флагмана энергетыкі - Лукомльскай ГРЭС. На базе цэнтра Савета ветэранаў была падрыхтавана выстава, прысвечаная маці, арганізавана цікавая канцэртная праграма, на якой прадстаўніцам прыгожага полу былі ўручаны граматы і падзякі. Удзел у мерапрыемстве прынялі энергетыкі розных пакаленняў: ветэраны станцыі, якія аднымі з першых прыйшлі працаваць на ГРЭС, моладзь, якая працуе сёння і якая працягвае традыцыі, закладзеныя шмат гадоў таму. Ганаровымі гасцямі свята сталі шматдзетныя мамы.

Iнфармацыя
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння