"Лепшага па прафесіі" выбіраюць на Лукомльскай ДРЭС
У конкурсе прафесійнага майстэрства "Лепшы па прафесіі 2021 года" прымуць удзел прадстаўнікі 16 прафесій з асноўных цахоў электрастанцыі. Пераможцы і прызёры мерапрыемства будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.
У цэху цэнтралізаванага рамонту ўжо прайшоў 1 этап спаборніцтва, які ўключае праверку тэарэтычных ведаў па прафесіі "аператар па кіраванні грузапад'ёмных механізмаў з падлогі". Праведзена жараб'ёўка перад другім, практычным этапам.
Паралельна ў котлатурбінным цэху праводзіцца конкурс сярод старэйшых машыністаў і машыністаў энергаблока. Удзельнікі праходзяць на ПЭВМ тэставыя праграмы праверкі ведаў па ахове працы, навыкаў аналізу эканамічнасці рэжыму працы катла і турбіны, па пытаннях пускаў блокаў з розных цеплавых станаў і шмат чаго іншага.
Конкурс прафесійнага майстэрства праводзіцца на буйнейшай станцыі краіны штогод напярэдадні Дня энергетыка. Па выніках праходжання ўсіх заданняў выбіраюць лепшых работнікаў, якія сталі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.