Інфармацыя спажыўцам!
Філіял «Энергазбыт» нагадвае, што электралічыльнікі і ўсталяваныя да лічыльніка камутацыйныя апараты павінны быць апламбаваныя пломбамі энергазабеспячальнай арганізацыі. Самавольнае зняцце (пашкоджанне) пломбаў без папярэдняга дазволу энергазабеспячальнай арганізацыі з'яўляецца фактам парушэння правілаў электразабеспячэння і падставай для прымянення мер адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
У выпадку неабходнасці зняцця пломбаў энергазабеспячальнай арганізацыі (напрыклад, пры правядзенні рамонту і г.д.), абаненту загадзя неабходна звярнуцца ў адпаведнае падраздзяленне філіяла "Энергазбыт".
Таксама згодна з п.157 правілаў электразабеспячэння пломбы энергазабеспячальнай арганізацыі могуць быць зняты пры ліквідацыі аварыйнай сітуацыі з абавязковым паведамленнем аб гэтым факце на працягу сутак у адпаведнае падраздзяленне філіяла "Энергазбыт".