• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Філіял "Вучэбны цэнтр" РУП "Віцебскэнерга" стаў пераможцам конкурсу "Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь - 2021"

Сёння 11 лістапада ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на суісканне прэміі за дасягненні ў галіне энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння "Лідэр энергаэфектыўнасці - 2021".

Галоўнаму інжынеру філіяла " Вучэбны цэнтр" Паўлу Кабанаву быў уручаны ганаровы Дыплом пераможцы конкурсу. Высокай узнагароды калектыў філіяла ўдастоены ў намінацыі "Лічбавая трансфармацыя, аўтаматызацыя, "разумныя тэхналогіі" за праграмна-тэхнічны комплекс "Аўтаматызаваная сістэма кантролю і ўліку электрычнай энергіі раёна электрычных сетак".

Шчыра віншуем калег з высокай узнагародай і жадаем далейшых прафесійных поспехаў!

Аўтар фота: карэспандэнт газеты "Энергетыка Беларусі" Святлана Вашчыла

Iнфармацыя
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння