• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Энергетыкі Віцебшчыны зноў прымуць удзел у акцыі «Адзіны дзень бяспекі»

У перыяд з 1 па 10 верасня 2020 года адбудзецца Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі, накіраваны на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Па традыцыі арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, прымуць непасрэдны ўдзел у акцыі.

У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, арганізавана:

размяшчэнне на афіцыйных сайтах у глабальнай сетцы Інтэрнэт, акаўнтах у сацыяльных сетках і інфармацыйных стэндах арганізацый і іх структурных падраздзяленняў інфармацыі аб правядзенні акцыі і канкрэтных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў яе рамках;

трансліраванне:

тэматычных выпускаў тэлепраграм, відэасюжэтаў, відэаролікаў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці, на святлодыёдных экранах, плазменных маніторах, ВК-тэлевізарах розных арганізацый, у тым ліку перад кінасеансамі; аўдыяролікаў сацыяльнай і прафілактычнай накіраванасці ў грамадскім транспарце, крамах і іншых месцах з масавым знаходжаннем людзей;

правядзенне:

1) мерапрыемстваў у рамках «Дзён адчыненых дзвярэй»;

2) сустрэч, лекцый (заняткаў, гутарак) у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі сіламі арганізацый па пытаннях прапаганды электрабяспекі і выканання Правіл карыстання газам у быце;

3) прафілактычных мерапрыемстваў у жылым сектары;

4) конкурсаў на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці;

5) квэст-гульняў і тэматычных заняткаў па электрабяспецы і бяспечным карыстанні газам у побыце ў навучальных установах;

6) iншых мерапрыемстваў прафілактычнай накіраванасці.

Ва ўсіх арганізацыях Міністэрства энергетыкі будуць праведзены пазачарговыя практычныя трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Асаблівая ўвага будзе нададзена адпрацоўцы мерапрыемстваў на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. У Міністэрстве энергетыкі функцыянуе гарачая тэлефонная лінія (па нумары 218 01 03) па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства энергетыкі, у тым ліку па пытаннях забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння