• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Энергетыкі Віцебшчыны ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Card image cap

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень, 33 гады таму, у 1989 годзе завяршылася ваенная аперацыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане. З 1979 па 1989 гады на афганскай зямлі праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў нашай краіны. Больш за 1,5 тыс. чалавек атрымалі раненні, кантузіі, калецтвы, 702 - вярнуліся дадому інвалідамі, 723 - загінулі, 12 чалавек прапалі без вестак.

Прадстаўнікі РУП "Віцебскэнерга" штогод бяруць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтай памятнай даты.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаюць ва ўсіх райцэнтрах вобласці. У Віцебску мітынг-рэквіем традыцыйна праходзіць на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў ля мемарыяльнага комплексу "Боль".

Да манумента прыйшло шмат людзей, якія прынялі ўдзел ва ўскладанні вянкоў і кветак да мемарыяла. перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацыяў, моладзі. Вядучыя паіменна назвалі загінуўшых землякоў. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

У памятных мерапрыемствах прынялі ўдзел таксама работнікі філіялаў РУП "Віцебскэнерга", размешчаных у раённых цэнтрах. Напрыклад, прадстаўнікі філіяла "Глыбоцкія электрычныя сеткі" прыйшлі на мітынг, які адбыўся ў гарадскім парку Перамогі ля помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам. Сярод удзельнікаў быў ветэран баявых дзеянняў у Афганістане майстар Шаркаўшчынскага РЭС Аляксандр Барсук.

У Оршы 33-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана адзначылі ля памятнага знака воінам-афганцам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі філіялаў "Аршанская ЦЭЦ" і "Аршанскія электрычныя сеткі", у склад якіх увайшлі і былыя воіны-інтэрнацыяналісты: Мікалай Томашаў, Ігар Буракоўскі і Андрэй Кеда.

У Наваполацку мітынг-рэквіем адбыўся ля помніка «Расколатая зорка». Аддаць даніну павагі жывым і ўшанаваць памяць загінуўшых разам з іншымі жыхарамі горада прыйшлі і прадстаўнікі Наваполацкай ЦЭЦ, у тым ліку і ўдзельнікі афганскай вайны Аляксандр Раздуеў, Сяргей Савельеў і Аляксандр Багданаў.

Да памятных мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Віцебскай вобласці 15 лютага, далучыліся работнікі ўсіх філіялаў РУП "Віцебскэнерга".

Жалобная, але ў той жа час гераічная і ўрачыстая дата штогод аб'ядноўвае тысячы беларусаў. Вось ужо трыццаць тры гады мы аддаём даніну павагі салдатам і афіцэрам, якія гераічна ваявалі, выяўляючы свае лепшыя якасці. З'яўляючыся ўзорам мужнасці і гонару, воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку. Сёння, у Год гістарычнай памяці, асабліва важна падзяліцца ўспамінамі з маладым пакаленнем, за якім будучыня роднага краю і краіны.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння