• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Энергетыкі аператыўна аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, пацярпелых з-за шквалістага ветру.

сакавік 22, 2019

#Витебскэнерго #Навіны

Card image cap

Энергетыкі аператыўна аднаўляюць электразабеспячэнне спажыўцоў, пацярпелых з-за шквалістага ветру.

Сёння ў краіне з-за моцнага ветру абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Энергетыкі Віцебшчыны ў няпростых умовах надвор'я ліквідуюць тэхналагічныя парушэнні, выкліканыя разгулам стыхіі. Па стане на 16:00 бягучых сутак аператыўна адноўлена электразабеспячэнне 112 населеных пунктаў вобласці, працягваюцца работы - у 8. У асноўным гэта невялікія вёскі (да 50 жыхароў), куды для правядзення рамонтных работ неадкладна быў адпраўлены аператыўны персанал.

Часовыя адключэння закранулі некаторыя населеныя пункты Лёзненскага, Гарадоцкага, Шумілінскага, Докшыцкага, Талачынскага, Дубровенскага, Верхнядзвінскага і Полацкага раёнаў.

Асноўная прычына аварыйных адключэнняў - перавышэнне ветравых нагрузак, якое выклікала падзенне дрэў і іх галінак на правады ліній электраперадачы. Для паскарэння выканання аварыйна-аднаўленчых работ быў прыцягнуты дадатковы персанал і тэхніка.

Нагадваем, што ў выпадку адсутнасці электразабеспячэння неабходна звяртацца ў дыспетчарскую раёна электрычных сетак па тэлефоне 144.

Прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці!

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння