• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Энергетыка ў асобах

Новыя веды дапамагаюць людзям дабівацца поспехаў у прафесіі і паўсядзённым жыцці. Прыклад - Мікалай Маліноўскі, майстар па рамонце электраабсталявання электрацэха філіяла "Полацкая ЦЭЦ" РУП "Віцебскэнерга", пісьменны спецыяліст і паспяховы рацыяналізатар, які не стамляецца вучыцца.

Мікалай скончыў дзевяць класаў СШ №1 у Полацку, затым атрымаў у каледжы спецыяльнасць «мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання». Адслужыўшы ў арміі, у войсках спецыяльнага прызначэння, ён некаторы час працаваў на прадпрыемстве "Полацк-Шкловалакно", а затым зрабіў выбар на карысць энергетычнай галіны. У філіял "Полацкая ЦЭЦ" Мікалай Маліноўскі прыйшоў працаваць у 2017 годзе, у гэты час ён завочна вучыўся ў Полацкім дзяржуніверсітэце на інжынера-энергетыка. Аднак пасля атрымання дыплома малады чалавек вырашыў прадоўжыць сваю адукацыю і зноў паступіў вучыцца. "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці" - так называецца спецыяльнасць, якую Мікалай пачаў асвойваць у гэтым навучальным годзе.

На рахунку энергетыка - 5 укаранёных рацпрапаноў, накіраваных на павышэнне надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў, павелічэнне тэрміну службы электратэхнічнага абсталявання і павышэнне якасці аператыўнай работы дзяжурнага персаналу. Напрыклад, адна з яго тэм была звязана з блакаваннем максімальнай токавай абароны генератара ад ілжывых спрацоўванняў. Ідэя рэалізавана на практыцы.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння