• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

«Дзень адчыненых дзвярэй» прайшоў у філіяле «Аршанская ЦЭЦ»

14 снежня навучэнцы 11 класаў сярэдняй школы №7 г. Оршы былі ў гасцях у энергетыкаў Аршанскай ЦЭЦ. Цікавую экскурсію для школьнікаў правялі вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Святлана Галко і начальнік аддзела надзейнасці, аховы працы і прамысловай бяспекі Кацярына Паўтарацкая.

Дзецям паказалі ўвесь асноўны цыкл работы цеплаэлектрацэнтралі, пазнаёмілі з работай абсталявання і тэхналогіяй вытворчасці энергіі і водпуску яе спажыўцам. У музеі філіяла навучэнцы даведаліся аб перыядзе будаўніцтва, этапах развіцця і мадэрнізацыі Аршанскай ЦЭЦ, якой 28 снежня спаўняецца 60 гадоў. Пабывалі старшакласнікі і на шчытах упраўлення ЦЭЦ. У працэсе мерапрыемства энергетыкам было зададзена нямала пытанняў, якія датычацца розных аспектаў жыццядзейнасці станцыі і яе калектыву.

На ЦЭЦ упэўнены, што такія сустрэчы з падрастаючым пакаленнем вельмі важныя. Яны даюць магчымасць маладым людзям убачыць на свае вочы, як арганізавана работа вытворчых працэсаў, зразумець важнасць і значнасць ролі станцыі для горада і яго жыхароў. Для некаторых дзяцей візіт на цеплаэлектрацэнтраль можа адыграць вызначальную ролю ў выбары будучай прафесіі.

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння