• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

Больш за 400 км ліній электраперадач планава адрамантаровалі энергетыкі Полацкага раёну за 6 месяцаў 2020 года

У рамках рэалізацыі праграм капітальнага будаўніцтва, а таксама выканання планавых рамонтаў і мерапрыемстваў філіялам «Полацкія электрычныя сеткі» за студзень-чэрвень гэтага года здадзена 10 аб'ектаў рэканструкцыі ліній 04-10 кВ, размешчаных у Полацкім, Чашніцкім, Ушацкім і Верхнядзвінскім раёнах. Агульная працягласць планава адрамантаваных ліній электраперадач склала больш за 400 км, сярод іх 85 км ВЛ 35-110 кВ, 347 км ВЛ 0,4-10 кВ, 14 км кабельных ліній.

Акрамя таго, энергетыкамі праведзена замена звыш 12 км неізаляванага проваду на паветраных лініях электраперадачы, якія праходзяць па лясных масівах, расчышчана ад драўнінна-хмызняковай расліннасці больш за 420 гектараў прасек у ахоўных зонах ЛЭП, сістэматычна праводзіцца вырубка небяспечных дрэў. Комплекс ўсіх правадзімых мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне надзейнасці і якасці электразабеспячэння спажыўцоў.

 

Iнфармацыя
Тарыфы на энергію
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння