• Triangle Няма святла? тэлефануйце: 144

9 лістапада працоўны калектыў філіяла «Беларуская ДРЭС» сустрэўся з начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Галоўнай тэмай дыялогу стала тэма бяспекі. У сваім выступленні Сяргей Мялешкін закрануў пытанні выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб умацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці.

Кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС адзначыў, што галоўнай умовай гібелі людзей ад знешніх прычын па-ранейшаму застаецца злоўжыванне алкаголем. Толькі ў агні з пачатку бягучага года на Віцебшчыне загінулі 82 чалавекі, пры гэтым каля 80 працэнтаў з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Улічваючы надыход халоднай пары года, асобная ўвага ў гутарцы была нададзена неабходнасці прывядзення сваіх ацяпляльных прыбораў у пожаранебяспечны стан, важнасці ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У заключнай частцы сустрэчы з энергетыкамі Сяргей Мікалаевіч адказаў на пытанні, якія цікавілі работнікаў Беларускай ДРЭС.

Iнфармацыя
Адміністрацыйныя працэдуры
Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння